Беларуская Служба

Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію, прысвечаную мястэчкам  – «(Po)żydowskie»

15.05.2024 19:43
19 траўня (нядзеля), 16.00-17.00 адбудзецца стацыянарная экскурсія на беларускай мове, пасля якой пройдзе майстар-клас.
    POLIN               (Po)żydowskie.
Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашаем на аўтарскую беларускамоўную экскурсію «Па слядах мястэчак» – часовая выстава «(Po)żydowskie».Фота: FOT. M. JAŹWIECKI / MUZEUM HISTORII ŻYDÓW POLSKICH

З нагоды Сусветнага дня культурнай разнастайнасці Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашаем на аўтарскую беларускамоўную экскурсію «Па слядах мястэчак»  –  часовая выстава «(Pо)żydowskie».

19 траўня (нядзеля), 16.00-17.00 адбудзецца стацыянарная экскурсія на беларускай мове, пасля якой пройдзе майстар-клас. Арганізатары звяртаюць увагу, што колькасць месцаў абмежаваная. Заказ бясплатных квіткоў адбываецца праз электронную пошту mshpak@polin.pl.

Выстава «(Po)żydowskie» прадстаўляе гісторыю мястэчка Апатава, дзе да вайны габрэі складалі 60% жыхароў. Сярод іх быў і вядомы мастак Маер Кіршэнблят (Mayer Kirshenblatt). Успамінаючы горад сваёй маладосці, ён прыгадвае старых людзей, падзеі, побыт і звычаі. На карцінах, поўных фарбаў, фантазіі і гумару, мы ўбачым свет, якога больш не існуе. На выставе даведаемся пра нашу агульную, забытую гісторыю, якая ў тым ліку тычыцца і мястэчак у Беларусі.

Падчас экскурсіі перанясемся ў габрэйскія мястэчкі (штэтлы) – у свет вузкіх вулачак і габрэйскіх дамкоў. Дзякуючы прадметам з выставы можна даведацца аб святах і буднях жыхароў штэтлаў. Сляды матэрыяльнага мінулага апатаўскіх габрэяў выклікаюць пытанні аб тым, што ад іх засталося сёння.

Пасля вандроўкі працягнецца падарожжа ў выглядзе майстар-класаў, падчас якіх можна выканаць творчыя заданні.  Таксама будзе магчымасць пазнаёміцца з мястэчкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

эж